Хуткім часам у Беларусі з'явіцца яшчэ адзін помнік сусветнага значэння

У Мінск накіраваны комплекс дакументаў для пачатку прац па стварэнні з Мсціслаўя унікальнага гісторыка-культурнага комплексу.
Па словах загадчыка кафедрай археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка Мсціслаўль адзін з унікальных гарадскіх комплексаў, дзе амаль цалкам захавалася гісторыя нашай краіны. Па першапачатковым праекце на яго рэканстукцыю павінна быць выдзялена 200 мільярдаў беларускіх рублёў:

"Плануецца нармальная поліфункцыянальная рэстаўрацыя ўсяго гораду як комплексу гісторыка-археалагічнага, гісторыка-культурнага, стварэнне сеткі музеяў, стварэнне нармальнай інфраструктуры"

Пры паспяховай рэалізацыі праекту гэта пацягне за сабой змяненне статуса горада, тады і можна будзе намагацца ўнясення Мсціслаўля ў аб'кты, што знаходзяцца пад абаронай ЮНЕСКА.

"Калі гэта атрымаецца, то будзе вялікай падзеяй і вялікім шчасцем."


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі