Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу “Нашай Нівы” ў метро
Ідэалагічны аддзел Мінгарвыканкама не дазволіў рэкламу “Нашай Нівы” ў метро. Газета звярнулася з просьбай размясціць інфармацыйныя плакаты ў вагонах яшчэ ў снежні, адразу пасля дазволу на продаж праз “Белсаюздрук”.
У рэкламнай службы метро былі не супраць, але патрабавалася ўзгадненне з ідэалагічным аддзелам гарвыканкама.
Амаль праз месяц начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў Эдуард Тамільчык паведаміў, што рэкламныя плошчы на студзень ў метро адсутнічаюць і прапанаваў вярнуцца да гэтага пытання ў лютым.
У той жа час у метро прадстаўнікоў выдання запэўнілі, што рэкламныя плошчы ёсць.