Ідэалагічныя фільмы мусяць з'явіцца ва ўсіх кропках продажу

Фільмы пра герб і сцяг Беларусі, жыццё Анатоля Ярмоленкі ды Беларускую дзяржаўную філармонію з 2009 года пастаянна мусяць ляжаць на прылаўках крамаў, што гандлююць кінавідэапрадукцыяй. Андрэй Падольскі: “Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства гандлю таксама прыняло сваю пастанову, згодна з якой у 2009 годзе асартыментны пералік суб'ектаў гандлю, якія займаюцца рэалізацыяй кінавідэапрадукцыі, павінен складаць не менш за 20 найменняў фільмаў айчыннай вытворчасці”.

Пра гэта Еўрарадыё расказаў начальнік аддзелу гандлю і бытавых паслугаў упраўлення эканомікі Слонімскага райвыканкаму Андрэй Падольскі.

Беларускі відэацэнтр склаў спіс з 20 фільмаў ўласнай вытворчасці на беларускую тэматыку. А Міністэрства гандлю з улікам яго прыняло пастанову, згодна з якой пункты гандлю кінавідэапрадукцыі да канца года мусяць мець хаця б па адным найменні кожнага з гэтых фільмаў. Паводле слоў супрацоўніка Белвідэацэнтра, спіс складаўся з мэтай зацікавіць дзяцей беларускай тэматыкай.

Белвідэацэнтр: “Гэта 20 найменняў чыста нашага цэнтру. Мы хадайнічалі па рэалізацыі беларускай прыроды. Каб дзеці азнаямляліся не толькі з “National geographic”, які прадаецца. Яны павінны ведаць і гісторыю Беларусі”.

Гэты спіс атрымалі ўжо многія дзяржаўныя і недзяржаўныя ўстановы па ўсёй Беларусі. Да прыкладу, слонімскім прадпрымальнікам ліст разаслаў Андрэй Падольскі. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён паведаміў, што нібыта Белвідэацэнтр патрабуе наяўнасці двух тысячаў асобнікаў кожнага наймення прадукцыі. Аднак спадар Падольскі супакойвае: дастаткова літаральна аднаго асобніку.

Андрэй Падольскі:
“Я ведаю, што Белвідэацэнтр нейкія неверагодныя патрабаванні высоўвае. Там парадку двух тысячаў фільмаў аднаго наймення. Мы не згодныя, што дзве тысячы найменняў аднаго фільма можна прадаць. Ад іх патрабуецца забяспечыць пастаянную наяўнасць у гандлі. Гэта можа быць літаральна адзін ці два дыскі аднаго наймення фільму – 20 адзінак”.

Як даведалася Еўрарадыё, пастанова пакуль патрапіла не ў кожную ўстанову, якая займаецца продажам фільмаў. Да прыкладу, у сталічнай арт-галерэі “Падземка” ды сеткі крамаў “Містэрыя гуку” пра спіс нават не чулі. Як расказала супрацоўніца “Падземкі” Ганна, калі пастанова дойдзе да іх, давядзецца закупіцца ідэалагічнымі фільмамі. Аднак Ганна сумняецца, што яны будуць камусьці цікавымі.

Ганна:
“Мы заўсёды з вялікай радасцю прапаноўвалі нашым пакупнікам музычны фармат. Гэта “Беларускі рок. Аўтэнтыка”. Гэта тое, што ў нас заўсёды ёсць у краме. Не ведаю, наколькі фільм пра Мінск можа быць цікавым. Я так не лічу”.

Як паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца аддзелу мэнэджмэнту Белвідэацэнтру Алеся, спісы яшчэ рассылаюцца па ўстановах. Заключыць дамову мусяць захацець усе.

Алеся: Мы яшчэ дагэтуль рассылаем, дамовы заключаем. Хто захоча, той заключыць дамову з намі.
ЕРБ: А хто не захоча?
Алеся: Усе павінны захацець.

Пакаранне для тых, хто адмовіцца класці сабе на прылавак фільмы пра гарады Беларусі ды мітрапаліта Філарэта, будзе вызначаць Міністэрства працы.




Спіс фільмаў, складзены Беларускім відэацэнтрам:
1. Государственные символы Республики Беларусь (гимн, герб, флаг)
2. Минск — моя столица
3. Города Беларуси (Мир, Несвиж, Каменец, Гродно, Новогрудок, Коложская церковь)
4. Республика Беларусь
5. цикл Белорусский народный календарь (Семуха, Щедры вечер, Никола зимний)
6. цикл Белорусский народный календарь (Пасха, Радуница, Дзяды, Купалье)
7. Палитра памяти (Великая Отечественная война 1941-1945 г.г. на полотнах белорусских художников)
8. Святыни Белорусской земли: Хатынь, Брестская крепость
9. Колас вечно будет жить. Музей Я.Коласа
10. Анатоль (фильм-портрет народного артиста Беларуси, художественного руководителя ансамбля «Сябры» Анатолия Ивановича Ярмоленко)
11. Обелиски ф. 1-4
12. Обелиски ф. 5-8
13. Янка Купала. Музей Я.Купалы
14. Серафим, Серафимовы братья
15. По имени житие (Филарет, Митрополит Минский и Слуцкий Патриарший Экзарх всея Беларуси)
16. Сборник «Чернобыльские джунгли. 20 лет без человека»
17. Сборник научно-популярных фильмов для детей «Почему у бобра поцарапан нос?», «Лесные прятки», «Жабы на дорогах»
18. Игорь Лученок. Мелодия судьбы
19. Сборник «Аисты Ровбицка», «Последние орлы»
20. Белорусская государственная филармония 70 лет «Открытый сезон»…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі