Ігар Кізім пабываў у палку Каліноўскага
Ігар Кізім з каліноўцамі
Амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігар Кізім пабываў у палку Каліноўскага. Гаворка ішла пра стварэнне адзінай стратэгіі Украіны па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
"Без канцэптуальных пытанняў нічога не атрымаецца, — цытуе словы Кізіма прэс-служба падраздзялення. — Павінен быць дакумент, дзе будуць улічаны інтарэсы ўсіх удзельнікаў дыялогу. Я лічу вас героямі і стаўлюся да беларускіх добраахвотнікаў з вялікай павагай".
Ігар Кізім быў амбасадарам Украіны ў Беларусі ў 2017-2023 гадах. Летам мінулага года яго вызвалілі ад пасады. А нядаўна Міністэрства замежных спраў Украіны прызначыла Кізіма амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. Ігар Кізім быў у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.