Ігар Крывушэнка застаецца ў “Сібіры”

Галоўны трэнер ФК "Сібір", беларус Ігар Крывушэнка падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт навасібірскай каманды. Пад кіраўніцтвам 45-гадовага беларускага спецыяліста "Сібір" сёлета заняла другое месца ў першынстве Расіі сярод каманд першага дывізіёна. Упершыню ў сваёй гісторыі каманда з Навасібірска згуляе ў эліце расійскага футбола.

Раней Крывушэнка разглядаўся ў якасці аднаго з кандыдатаў на пост галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, якой зараз кіруе нямецкі адмысловец Бернд Штанге.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі