Ігар Трухановіч асуджаны на 10 сутак арышту (фота, відэа)

Яна прызнала Ігара Трухановіча вінаватым "у незаконным пікетаванні і непадпарадкаванні міліцыі".
 

Нагадаем, удзельніка "Чарнобыльскага шляху", актывіста анархісцкага руху затрымалі людзі ў цывільным у пятніцу ў Мінску. Паводле Трухановіча, ён не аказваў ніякага супраціўлення, а яго збівалі. Гэта відаць на фота і відэа.

Нагадаем, што ў панядзелак у Савецкім судзе сталіцы ўжо былі асуджаныя журналісты Аляксандр Ярашэвіч і Генадзь Барбарыч (на 3 сутак арышту кожны), праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч (на 5 сутак), сябра аргкамітэта акцыі Дзмітрый Чарняк (на 10 сутак).

Як людзі ў цывільным затрымлівалі ўдзельніка "Чарнобыльскага шляху" (фота)


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі