Ілья Міцько працягнуў руку дапамогі “Краме”
Ілья Міцько прапанаваў "Краме" запісаць свой новы альбом на студыі "Супер 8" з вялікімі зніжкамі. Пра гэта, а таксама пра сольны канцэрт "Крамы", новую гітару Варашкевіча, прэзентацыю апошняй песні пра няўдалае каханне і іншае чытайце далей.
Перад сольным канцэртам “Крамы” у "Рэактары", Ігар Варашкевіч, фронтмэн гурта, даў інтэрвью рэсурсу TUT.BY , дзе даволі шчыра расказаў пра ўмовы работы на рок-н-рольнай сцэне. Ігар прызнаўся, што музыкі "гадуюць гурт" сваімі сіламі.
“Мы жывем самі па сабе. У нас няма столькі канцэртаў і яны не каштуюць так шмат, каб назбіраць неабходную для запісу альбома суму. Сёння, нягледзячы на крызіс, запіс адной песні каштуе тысячу долараў. Можна, вядома, у хатніх умовах запісацца, але ж наш статус не дазваляе займацца аматарствам”, - расказаў у інтэрв’ю музыка.
Сёння папулярны артыст Ілья Міцько (Лепрыконсы, Love&Doors) прапанаваў Ігару Варашкевічу запісваць новы альбом “Крамы” ў студыі “Супер 8” , якую разам з калегамі ствараў Ілья, на ільготных умовах. То бок, кошт гадзіны запісу для гурта “Крама” будзе ўкладацца ў сумму не больш за 5 долараў. Гэта вельмі “лагодныя” кошты!
Ігар Варашкевіч прыемна здзіўлены такой прапановай і шчыра дзякуе Ільі Міцько за тое, што ён працягнуў “Краме” руку дапамогі:
“Для мяне гэта нечаканая навіна! Я вельмі ўражаны прапановай Ільі, бо чалавек з боку, мне мала знаёмы, вырашыў дапамагчы. Я гэта вельмі цаню і шаную. Колькі разоў я адкрыта казаў пра тое, што самі мы не адолеем запісаць ніякі альбом, але мае сябры і калегі, "свае" бачаць у маіх словах толькі “ныццё”, хаця сярод іх ёсць даволі заможныя людзі. А тут раптам чужы чалавек прапанаваў мне рэальную дапамогу!”
“Крама” рыхтуецца да запісу, “вышкальвае”, як кажа Варашкевіч, новыя песні, каб пайсці з імі на студыю “Супер 8”.
А вось ўжо ўчора, падчас сольнага канцэрт ў “Рэактары”, які хутка з’явіцца на СТВ, Варашкевіч выканаў адну са сваіх новых песень. Гэта песня называецца “Дзяўчынка са шклянымі вачыма” і распавядае пра асабістыя перажыванні музыкі. Ігар паабяцаў сваім прыхільнікам, што “Дзяўчынка са шклянымі вачыма” стане апошняй песняй са слязлівага цыклу песень пра няўдалае каханне. То бок, больш расчароўвацца ў жанчынах Ігар Варашкевіч не збіраецца!
Музычная рэдакцыя Еўрарадые рада прадставіць вам запіс з канцэрту, які і стане своеасаблівай віртуальнай прэзентацыяй новай песні “Крамы”(шукайце адмысловую кнопачку ўнізе старонкі).
Што ж адбывалася падчас канцэрту глядзіце і чытайце ў нашым рэпартажы.
Арганізатар канцэрту, Павел Кашырын, прызнаўся нам, што чакаў больш, чым трыста чалавек, якія наведалі ўчорашні канцэрт. Але самі музыкі засталіся вельмі задаволенымі! Нешта змянілася ў “Краме”, бо яшчэ ніколі раней, як нам падалося, мы не бачылі музыкаў гурта такімі разняволенымі і шчаслівымі на сцэне.
Ігар Варашкевіч паспрабаваў сваю новую гітару, чырвоную прыгажуню Fender Telecaster, “публічна”, яе везлі ажно з ЗША. Гэта гітара перажыла доўгую вандроўку праз Амстэрдам і Вільню! Можа, гэта і стала адным з сакрэтаў добрага гучання гурта ў “Рэактары”!
Дарэчы, ўжо некалькі канцэртаў запар “Крама” працуе выключна са Змітром Дарожкам. Відавочна, што такая практыка дае карысныя вынікі. Магчыма, што пазітыўны заходні досвед супрацоўніцтва з адным канцэртным гукарэжысёрам пачнецца ў беларускіх рокераў з “Крамы”.
Не адхіляючыся ад сваіх традыцыйных “фішачак” “Крама” запрасіла на канцэрт свайго старога сябра, гітарыста Леаніда Вярэніча, які таксама прыклаў руку да новай чырвонай цацачкі. Лёнік Вярэніч -віртуозны музыка! Зараз ён працуе з ансамблем “Песняры”.
Не будзе лішнім звярнуць вашу ўвагу і на тое, што музыкі “Крамы” крыху змянілі свае аранжыроўкі, даволі свавольна і вельмі “ў тэму” выдавалі свабодныя па форме і настрою “салякі”. Варашкевіч дык ўвогуле нават пачаў імправізаваць голасам, чаго раней не рабіў. Ён заляцаўся да залы, што выклікала ну проста вір добрых эмоцый! Некаторыя закаханыя парачкі аддаліся пачуццям так смела, што “Крама” магла б абвесціць конкурс на самы гарачы пацалунак.
Добрыя, шчырыя, шчаслівыя і таленавітыя хлопцы – вось так цяпер выглядае “Крама”. Сачыце за навінамі на СТВ і давайце разам скрыжуем пальцы, каб свой новы альбом “Крама” запісала з такім жа настроем!
Калі вы прапусцілі канцэрт "Крамы", але вельмі хацелі б яго паслухаць, Еўрарадыё паклапацілася і пра гэта. Прадстаўляем вашай ўвазе відэа!