Інавацыя ад школьніка: паліва з салёных агуркоў

Копыльскі школьнік Вячаслаў Калевіч атрымаў Дыплом І ступені на абласным этапе конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў.  Журы конкурсу вельмі зацікавілі даследаванні дзевяцікласніка ў галіне атрымання альтэрнатыўных відаў паліва з салёных агуркоў і памідораў. У выніку юнак атрымаў права прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Спецыялісты лічаць, што яго праца зацікавіць і арганізатараў міжнароднага конкурсу, піша газета "Інфа-кур'ер".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі