Інавацыйны каток у Брэсце пачаў раставаць
У Брэсце часова спыніў прыём адпачывальнікаў штучны каток на адкрытым паветры: ён пачаў раставаць. Аб гэтым у сваім блогу напісаў брэсцкі фатограф Аляксандр Шульгач.
У будаўніцтва гэтага катка, размешчанага паміж Палацам водных відаў спорту і Лядовым палацам, бізнэсмэн з Нямеччыны інвеставаў больш за 500 тыс. еўра, паведамляе ALE.BY.
Як адзначаў тэлеканал СТВ, каток «зроблены па еўрапейскіх стандартах і не баіцца нават плюсавых тэмператур». Між тым, тэмпература ў Брэсце сёння па зводках складала ад +5 да +7.