Індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку
Чарговы страйк індывідуальных прадпрымальнікаў можа распачацца з 1 студзеня 2008 года. Гэта здарыцца, калі да новага году не будзе ўведзены мараторый на ўказ прэзідэнта №760, які забараняе дробным гандлярам мець наёмных рабочых.
Пра гэта на сённяшняй прэс‑канферэнцыі паведаміў старшыня кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
Мяркуецца, што страйк працягнецца да 15 студзеня. Максімальнай задачай, якой прадпрымальнікі будуць дамагацца ў наступным годзе, будзе з’яўляцца прыняццё Палатай прадстаўнікоў у першым паўгоддзі 2008 года закона «Аб малым і сярэднім бізнэсе».
На думку Віктара Гарбачова, 2008 год стане апошнім у існаванні індывідуальных прадпрымальнікаў. «Праз год іх не будзе зусім», - кажа ён.
Наша ніва