"Індыяна Джонс" саступіў "Сэксу ў вялікім горадзе"

Фільм "Сэкс у вялікім горадзе", зняты па матывах аднайменнага тэлесерыяла, за першыя тры дні пасля пачатку паказу ў амерыканскіх кінатэатрах сабраў 55,7 мільёнаў долараў. Гэта амаль удвая перавышае прагнозы кампаніі Warner Bros., якая разлічвала атрымаць каля 30 мільёнаў касавых збораў за першы ўікэнд. Акрамя таго, фільм адціснуў на другое месца ў рэйтынгу самых касавых карцін тыдня "Індыяну Джонса", чые зборы за другі ўікэнд пасля прэм'еры склалі 46 мільёнаў долараў.

Пры гэтым, па меркаванні экспертаў, за некалькі наступных тыдняў наведвальнасць фільма упадзе не моцна, бо асноўную частку аўдыторыі "Сэксу ў вялікім горадзе" складаюць жанчыны, якія, у адрозненне ад мужчын, не імкнуцца абавязкова паглядзець новую карціну адразу пасля прэм'еры.

"Гэта сапраўдны блокбастар для жанчын. Для жанчын гэта тое ж самае, што "Індыяна Джонс" і "Зорныя войны" для мужчын", - пракаментаваў поспех фільма эксперт у галіне адзнакі касавых збораў Пол Дэргарабедыян.

Дзеянне новага фільма адбываецца праз чатыры гады пасля падзей, якімі завяршаецца тэлесерыял. Хоць гераіні пастарэлі і займелі сем'і, яны захавалі сваё пачуццё гумару і стыль.

Фота: www.forum.shadrinsk.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі