Інфапункт Савета Еўропы ў Мінску наведвае 0,8 чалавека ў дзень

За тры месяцы наведвальнасць інфапункта Савета Еўропы павялічылася з 0,7 да 0,8 чалавека ў суткі. Такія падлікі зрабіла Еўрарадыё на падставе слоў супрацоўніка пункта Ігара Горскага. Ігар Горскі: "З 8 чэрвеня па 11 верасня нас наведаў 71 чалавек. Таксама мы прынялі 65 званкоў".

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у першыя 10 дзён працы ў інфапункт звярнулася 7 чалавек.

Па-ранейшаму, асноўны кантынгент наведвальнікаў — студэнты, якія цікавяцца Саветам Еўропы і міжнародным абменам.

Ігар Горскі: "Наведвальнікі цікавяцца скіраванасцю нашых інфармацыйных кампаній. Напрыклад, з сённяшняга дня мы запускаем кампанію "Спыніць бытавы гвалт жанчын". Асноўны кантынгент — гэта студэнты, якія цікавяцца сумеснымі еўрапейскімі праектамі, Саветам Еўропы і г.д".

Дарэчы, згодна з новым праектам, асноўныя тэлеканалы, а таксама тэлевізары ў адміністрацыйных будынках і бізнес-цэнтрах Мінска будуць паказваць сацыяльную рэкламу. Акрамя таго рэкламу размесцяць на бігбордах і ва ўніверсітэтах краіны.

Нагадаем, інфапункт Савета Еўропы адкрыўся 8 чэрвеня ў будынку журфака БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі