Інфляцыя ў Беларусі павялічылася ў два разы
У два разы вырасла па выніках першага паўгоддзя інфляцыя ў Беларусі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Калі летась яна складала 3,6%, дык цяпер 7,3%. Сярэднемесячная інфляцыя таксама павялічылася ў два разы. Пра гэта
паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на звесткі міністэрства статыстыкі
і аналізу Беларусі.