Інфляцыя ў Беларусі сёлета можа вырасці да 30%

Па іх словах, якія перадае interfax.by, прычынай сталі інфляцыйныя рызыкі крэдытнай экспансіі, якая праявілася ў 2012 годзе і захоўваецца сёлета.



Нагадаем, што менавіта Еўразійскі банк развіцця кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і фінансуе стабілізацыйную праграму беларускага ўраду ў 2011-2013 гадах.



Каб дасягнуць прагназаваную ўладамі інфляцыю ў памеры не больш за 12% да канца 2013 года, рост крэдытаў эканоміцы не павінен перавысіць 19% па праграмным курсе, заяўляюць эксперты банка.



Таксама яны бачаць небяспеку ў тым, што ў нашай краіне рэальны заробак расце хутчэй за прадукцыйнасць працы. Вынікам такой палітыкі з'яўляецца таксама ўмацаванне рэальнага валютнага курсу і пагаршэнне вонкавага балансу.



Дарэчы, за студзень-красавік гэтага года інфляцыя склала 5,9% пры мэтавым прагнозе не больш за 12% за год.



Фота — freelancejob.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі