Ініцыятары працягнуць акцыю "Стоп-бензін"

Акцыя аўтааматараў "Стоп-бензін" супраць росту коштаў на бензін будзе працягнутая. Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў правядзення акцыі Канстанцін Міхайлаў. Па яго словах, акцыя атрымала шырокі рэзананс у грамадстве і будзе працягвацца ў рамках закона. Арганізатары працягнуць распаўсюджваць пратэстную сімволіку (налепкі) і чакаць адказу на свой зварот ад Адміністрацыі прэзідэнта.

Як нагадвае БелаПАН, 1 чэрвеня аўтааматары накіравалі ў Адміністрацыю калектыўны зварот. Яны патрабуюць перагледзець парадак фармавання коштаў на нафтапрадукты ў канцэрне "Белнафтахім". У рамках круглага стала аўтааматары хацелі абмеркаваць з прадстаўнікамі "Белнафтахіму" пытанні коштаў на нафтапрадукты. Аднак прадстаўнікі "Белнафтахіму" не адгукнуліся на запрашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі