Ініцыятыўная група Статкевіча хоча сабраць 120 тысяч подпісаў
120 тысяч подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты Мікалая Статкевіча мае намер сабраць яго ініцыятыўная група. Пра гэта заявіў сам палітык 20 кастрычніка ў часе свайго візіту ў Магілёў, перадае БелаПАН. Спадар Статкевіч са шкадаваннем адзначыў, што згодна з цяперашнім заканадаўствам выбарчыя камісія не абавязаныя даваць зборшчыкам даведку аб колькасці сабраных імі подпісаў. Таму трэба перастрахавацца і сабраць болей подпісаў, чым трэба, лічыць палітык.
На сённяшні дзень у яго падтрымку сабралі каля 80 тысяч подпісаў. Болей за ўсё іх у Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Як лічыць Мікалай Статкевіч, галоўная перашкода ў гэтай кампаніі — запужванне выбаршчыкаў. Апроч таго, былі выпадкі нападу на пікеты.