Ініцыятыўную групу Лукашэнкі рэгістравала асабіста Ярмошына

Ва ўсіх астатніх патэнцыйных кандыдатаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прымала кіраўніца юрыдычна-прававога аддзела Цэнтравыбаркаму Кісялёва. Па словах Лідзіі Ярмошынай, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі прыйшоў не як усе астатнія - з вуліцы, а праз унутраныя калідоры Дома ўраду.

Ярмошына: "Усе прэтэндэнты падавалі дакументы ў прыёмную па звароце грамадзян Цэнтральнай камісіі, куды спрошчаны праход. І да іх выходзіла сябра нашай камісіі, наш галоўны юрыст Кісялёва і яе намеснік па юрыдычным аддзеле ЦВК. Але як вы разумееце, у Аляксандра Радзькова іншыя магчымасці праходу ў наш будынак. Таму ён прыйшоў непасрэдна ў мой кабінет. І дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай нрыпы прыняла ў яго я".

Дакументы ў ЦВК міністр адукацыі Радзькоў прынёс 24 верасня. У ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі 8403 чалавекі.