Ініцыятыва “МАРАфон” збіраецца змяніць фармат беларускіх FM-станцый

Творчая ініцыятыва “МАРАфон” збіраецца змяніць фармат беларускіх FM-радыёстанцый і з гэтай нагоды пачала акцыю “Наш Фармат – беларускамоўная музыка”. Ініцыятыву непакоіць адсутнасць ў эфіры сучаснай беларускамоўнай музыкі. “Мы пастараемся давесці рэдактарам айчынных радыёстанцый, што беларускамоўная музыка не горшая за музыку на любой іншай мове свету”, – кажа адзін з каардынатараў кампаніі Адам Птушка.

Ініцыятары кампаніі, збіраюцца наладзіць штомесячны адбор беларускамоўных песень для FM-радыёстанцый Беларусі. Гэта павінна быць якасная беларускамоўная поп-музыка, танцавальныя версіі не зусім фарматных трэкаў, поп-рок і гэтак далей.

Якім чынам арганізатары акцыі збіраюцца ўгаворваць станцыі ўключаць абраныя імі трэкі ў плэй-лісты яны не удакладняюць.

Па любых пытаннях з каардынатарамі можна звязацца праз e-mail: [email protected].

Фота: 1320warlradio.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі