Інспектар ДАІ, які нападпітку збіў раварыста, атрымаў 3 гады турмы

Акрамя таго, Жабінкаўскі раённы суд пастанавіў пазбавіць яго правоў на 5 гадоў. Нагадаем, здарэнне адбылося 27 чэрвеня ўначы. На з’ездзе з развязкі на трасе М1 Брэст – Мінск інспектар Брэсцкай абласной ДАІ старшы лейтэнант Фёдар Аніскевіч наехаў на раварыста і ўцёк з месца здарэння. Міліцыянт быў у цывільным і ехаў на машыне "Аўдзі", якая належыць яго сяброўцы. У крыві даішніка пазней знайшлі 1,1 праміле алкаголю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі