“Інтэр” абвяргае паведамленні пра тайную сустрэчу з Глебам у Мілане
Італьянскі футбольны клуб “Інтэр” заяўляе, што не вёў за спіной “Арсенала” перамовы з Аляксандрам Глебам.
Справа ў тым, што лонданскі клуб, за які выступае беларускі паўабаронца, збіраўся паскардзіцца УЕФА на італьянцаў. У “Арсенале” лічаць, што з Глебам сустракаліся два тыдні таму ў Мілане, калі англійскі клуб праводзіў там гульню 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў.
Паводле звестак СМІ, Глеб разам са сваім агентам сышоў з гатэлю і тайна сустрэўся з афіцыйнымі асобамі “Інтэра”.
“У сувязі з паведамленнямі ў газеце La Stampa і брытанскай прэсе ФК “Інтэрнацыянале” абвяргае факт сустрэчы з Аляксандрам Глебам”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве “Інтэра”, якую цытуе сайт sportcom.ru.