Інтэрнэт-радыё Last.fm стане платным

Інтэрнэт-радыё Last.fm у хуткім часе стане платным у большасці краін свету, у тым ліку ў Расіі, паведамляецца ў афіцыйным блоге сервісу. Бясплатным Last.fm застанецца толькі ў ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Неабмежаванае праслухоўванне песень абыйдзецца карыстачам у 3 еўра ў месяц. Перад афармленнем падпіскі можна будзе праслухаць 30 трэкаў у выпрабавальным рэжыме. Таксама бясплатным застанецца доступ да рэкамендацый, чартам, біяграфіям выканаўцаў, спісам мерапрыемстваў і відэакліпам.

У Last.fm ужо была платная падпіска. Яна каштавала 2,5 еўра ў месяц. Платным карыстальнікам не паказвалася рэклама. Гэтыя карыстальнікі таксама маглі складаць персанальныя плэйлісты і першымі атрымлівалі доступ да сервераў і новых магчымасцяў сайта.

Last.fm — адзін з самых папулярных сервісаў для праслухоўвання музыкі ў свеце. Сервіс працуе па прынцыпе інтэрнэт-радыё, але адбірае кампазіцыі ў адпаведнасці з інтарэсамі карыстальніка.

Фота: www.last.fm 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі