Інтэрнэтчыкі бачаць ва Ўказе №60 прамую пагрозу інтэрнэт-бізнэсу
У Беларусі стартавала ініцыятыва за адмену Ўказа №60 аб інтэрнэце. На думку заснавальніка сайта ukaz60.net Андрэя Падлубнага, сам указ не нясе вялікай небяспекі. А вось пастановы Cаўміна, якія абапіраюцца на яго, загубяць малы і сярэдні інтэрнэт-бізнэс. Андрэй Падлубны: "Я бачу прамую пагрозу таму, чым я займаюся. Маім заробкам і заробкам маіх кліентаў, бо іх стане меней. І ў чацвер я вырашыў дзейнічаць. Параіўся з сябрамі і вось з'явіўся гэты сайт".
Менш чым за тыдзень пад зваротам да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі паставілі віртуальныя подпісы амаль паўтары тысячы чалавек. Яны выказалася за адмену Ўказу №60 і пастановаў саўміну.
На думку правайдараў і бізнэсоўцаў, спробы беларускіх уладаў рэгуляваць інтэрнэт справакуюць адток кліентаў хостынг-правайдараў і, адпаведна, грошай за мяжу. Якія яшчэ наступствы нясе беларускім карыстальнікам сусветнага сеціва Ўказ №60, чытайце на Еўрарадыё і слухайце ў нашым эфіры раніцай 2 чэрвеня.