INTOUCH 2010: пастаў эксперымент і выйграй 2 квіткі

Даўно не тусіў з музыкамі Германіі, Польшчы і Італіі? Пастаў музычна-тэкставы эксперымент і атрымай запрашэнне на фестываль эксперыментальнай музыкі. Фэст INTOUCH — гэта прастора авангардных ідэй, касмічных гукаў і новага светаадчування.

Для таго, каб атрымаць квіткі, пастаў свой уласны эксперымент:

1. Праслухай музыку




2. Ператвары яе ў словы!

3. Свой "музычны" тэкст пакінь у каментарах ніжэй да 21:00 чацверга.


У чацвер з 22:00 да 23:00 у жывым эфіры Еўрарадыё вынікі эксперыментаў. Арганізатар INTOUCH Зміцер Плян абярэ пераможцу, якому дастануцца 2 квіткі.

Нагадаем, фестываль пройдзе 23, 24 і 25 красавіка.

23 красавіка (23:00—06:00)
R-club (вул. Сурганава, 26)
WAPE
Dreamhunter
Grischa Lichtenberger (Германія)
Buben
Vulva String Quartett (Hanno Leichtmann) (Германія)
Minor Scene
Tune Crashers
DJ Drug

24 красавіка (17:00—22:00)
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасцi 37а)
Raw N^D
Pleq (Польшча)
Buben feat Nasta Labada
Incite/ (Германія)
Plaster (Італія-Іран)
i/dex

25 красавіка
(17:00—22:00)
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасцi 37а)
Holotrope
Князь Мышкін vs. Spit it Out
Много НЕБ (Расія)
Шумы Расіі (Расія)

Еўрарадыё пра INTOUCH 2009: дзень 1, дзень 2.
Афіцыйны сайт: intouch.by
Музыка для эксперыменту: Улад Бубен

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі