Іосіф Сярэдзіч: Сур'ёзная газета на "жаўцізну" не разменьваецца!

"Народная воля" святкуе 15-годдзе. Бескампрамісная недзяржаўная газета перажыве сённяшнюю ўладу, мяркуе галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч. Бо тэмаў для яе хопіць "на бліжэйшую тысячу гадоў": Сярэдзіч: "У нас шмат вострых праблем, якія неабходна вырашаць грамадству. І сёння звяртаць увагу на "жаўцізну", дробязі — гэта не робіць гонар нашым калегам. Вядома, "жоўтыя" артыкулы дапамагаюць вабіць чытачоў. А мы дапамагаем грамадству пабудаваць нармальную дзяржаву".

Нечакана для нас на пытанне, ці не пагадзіўся б ён вярнуцца ў "Народную газету" (галоўным рэдактарам якой быў да з'яўлення "Народнай волі"), Іосіф Паўлавіч адказаў станоўча:

Сярэдзіч: "Узначаліў бы яе на 30 хвілінаў — каб падпісаць адзін загад і прыхлопнуць яе назаўсёды! Бо ўжо досыць паздзекваліся з гэтай газеты..."

Рэдакцыя Еўрарадыё віншуе калегаў з "Народнай волі" з угодкамі і зычыць плённай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі