IQ48: Прэзентацыя--канец "марсіянскай" эпохі
Напярэдадні прэзентацыі новага альбома “Героі” гурт IQ48 прызнаецца ў змене музычнай арыентацыі, просіць Вайцюшкевіча зрабіць разам дуэтную песню, не баіцца канкурэнцыі з боку “Ляпісаў” і “Троіцы” і называе сваіх герояў.
Аляксандр Ракавец (А.Р): Для нас – выхад нашай новай плыты “Героі”…
ЕРБ: А немузычнай падзеяй?
А.Р.: У мяне быў у гэтым годзе першы сэкс…
ЕРБ: Да ладна, Саша! Я не веру табе! Увага! Увага! Тут знаходзіцца дзяўчына Аляксандра
Ракаўца. Наташка, гэта так?
Наташа: Так (рагоча).
ЕРБ: У такім выпадку веру!.. 2008 год стаўся вельмі паспяховым для IQ48: 1) удзел у шматлікіх фэстах; 2) здымкі кліпаў і здымкі ў музычных тэлепраграмах; 3) выхад альбома “Героі”; 4) прэзентацыя альбому, якая адбудзецца зусім хутка. Пры такім раскладзе альбом – гэта падвядзенне нейкіх творчых вынікаў ці чарговы этап развіцця гурта?
А.Р.: Гэта чарговы этап развіцця гурта, па-першае. І адразу падвядзенне нейкіх вынікаў: песні выдаем тыя, якія ўжо гралі на шматлікіх нашых канцэртах, выдаем на плыце: няхай людзі слухаюць. Альбом “Героі” падкрэслівае з’яўленне ў нейкім сэнсе новага, дарослага, але “айк’юшнага” стану…
ЕРБ: Статус самага перспектыўнага гурта, пацверджаны гуртом сёлета, што непасрэдна нясе гурту?
А.Р.: У нас такі статус ёсць? Прыемна, вядома, што сярод маладых музыкаў (не хацелася б пра гэта казаць, аднак мы – маладыя) нас адзначаюць, хваляць… У нас шмат прыхільнікаў, нашыя песні ведаюць – гэта невялічкае дасягненне, нейкі ўжо узровень для гурта…
ЕРБ: А вы згодныя з падобным статусам?
А.Р.: Канешне!
Алёна Скарабагатая (А.С.): Гэта вельмі вялікая адказнасць. Зразумела, што калі на нас ужо павесілі ярлык самага перспектыўнага гурта, трэба будзе нешта сур’ёзнае рабіць далей…
ЕРБ: А што канкрэтна?
Кастусь Калеснікаў (К.К.): Трэба ўздымаць вышэй планку…
А.С.: Так. Наступны год, напрыклад, у нас цалкам распісаны. Хочам зняць кліп ужо ў Беларусі менавіта беларускімі рэжысёрамі…
ЕРБ: З кім, калі не сакрэт?
А.С.: Ёсць людзі, якія нават і не здымалі кліпы нікому, але я ведаю, што яны – таленавітыя людзі, якія могуць прапанаваць цікавыя, канцэптуальныя і новыя для Беларусі ідэі.
ЕРБ: То бок, ты хочаш яшчэ раз пацвердзіць думку, што кліп – гэта адзін з крокаў папулярнасці гурта?
А.С.: Канечне! Нядаўна я сустракалася з людзьмі, якія амаль нічога пра гурт IQ48 не ведаюць. Аднак выдатна памятаюць кліп на песню “Таполі”. Гэта і ёсць пацверджаннем таго, што калі-такі ідзе кліп па тэлебачанні, калі песня адпаведная з’яўляецца ў радыё-ратацыі, гэта і ёсць прыступка да папулярнасці.
ЕРБ: Якім чынам папулярнасць і запатрабаванасць IQ48 уплывае непасрэдна на творчасць?
А.Р.: Мы разумеем, што трэба ўвесь час працаваць, разумеем, што ад нас увесь час нечага чакаюць: новага, цікавага. А гэта, вядома, натхняе і дае правільныя штуршкі для працы…
ЕРБ: Вернемся да новага альбому “Героі”. Як ні банальна, аднак наколькі вы задаволеныя сваім “дзіцёнкам”? Ці, можа, ўжо заўважылі якія хібы, якіх хацелася б пазбегнуць у другім выданні?
А.Р.: Хібаў пакуль я не заўважыў. Паглядзім, што пакажа час! Памятаю, калі мы выпусцілі наш першы альбом – таксама ўсё падабалася. А з цягам часу хацелася ўжо там нешта перапісаць і перарабіць.
К.К.: Увогуле мы мяняемся: у плане гуку, стылістычна… І гэта вельмі заўважна, калі параўноўваць “Вар’ятаў” і “Герояў”… Падазраю, што наступны наш альбом будзе зусім іншым!
А.Р.: Так, мы мяняем нашую музычную арыентацыю. І ў лепшы бок, вядома! Паводле зменаў нашага ўнутранага свету мяняюцца нашыя песні. І гэта нармальна.
ЕРБ: Па ўсім відаць, што альбом “Героі” будзе прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі “Альбом года” на Рок-Каранацыі, якая павінна традыцыйна адбыцца ў лютым…
Разам: ООООООООООООООООООО!
ЕРБ: На ваш погляд, які альбом з’яўляецца асноўным канкурэнтам “Героям” і якая верагоднасць вашай перамогі на Рок-Каранацыі? Алёна, пачынай!
А.С.: Першым канкурэнтам, безумоўна, з’яўляецца “ляпісаўскі” альбом “Манифест”. Мне вельмі падабаецца альбом і гурт. Не ведаю, як канкураваць з “Ляпісамі”… У нас усё роўна розныя прыступкі развіцця. “Ляпісы” зарыентаваныя больш на Еўропу, мы – на Беларусь. Але ўсё роўна мне здаецца, што менавіта ў беларускім кантэксце знаходзіцца наш альбом і альбом “Троіцы” “Сон-трава”.
К.К.: У Лючаны нядрэнны альбом!
ЕРБ: Спадзяюся, гэта жарт?
К.К.: Калі сур’ёзна, альбомы “Троіцы” і “Ляпісаў” вельмі моцныя. “Стоксы” запісалі нядрэнную кружэлку... Не ўсім падабаецца, але некаторыя здзіўленыя іхнім раптоўным з’яўленнем ў Беларусі.
А.Р.: Я згодны з калегамі наконт “Ляпісаў “ і “Троіцы”. Вядома, нам да іх яшчэ расці і расці. Аднак будзе прыемна, калі побач з альбомамі карыфеяў беларускай сцэны з’явіцца і імя IQ48.
ЕРБ: І ўсё ж невядома, чаго чакаць “Ляпісам” ад сёлетняй Рок-Каранацыі. У мінулым годзе, як вы памятаеце, іх выдатны альбом “Капитал” не быў названы лепшым альбомам года. Так што ў вас ёсць усе шанцы перамагчы…
А.Р.: Ды калічы сядзяць у журы!!!
ЕРБ: О! Напрыклад?
А.Р.: Валодзя з сямнаццатай кватэры, мой сусед. (смяецца)
А.С.: Проста “Ляпис Трубецкой” у нас успрымаюць часам па-за кантэкстам беларускай музыкі , маўляў, “Ляпис” – гэта ўжо не беларускі гурт. Я не лічу, што іх трэба выключаць з беларускай культуры… Яны граюць песні на беларускай мове, і сам Сяргей Міхалок называе сябе беларусам. “Капитал” павінен быў нешта ўзяць. Тое, што ім не далі “карону” выглядала неяк недарэчна і суб’ектыўна…
ЕРБ: IQ48 – модны гурт! Наколькі вы сочыце за модай? Як вашая музыка ўплывае на ваш імідж?
А.Р.: Я нашу чырвоныя стрынгі, па-першае, у Наташкі ліфон бяру паганяць… Ой, а калі шчыра, мы не імкнемся быць моднымі, граць эма, нью-метал… Ёсць такая фішка: мы робім песню, калі яна кранае, тады яна нашая! Калі нам спадабаўся твор першы раз, а другім разам не спадабаўся – мы яго перарабляем… Гэта наконт музычнага іміджу…
ЕРБ: Алёна, ты сочыш за іміджам гурта. Музыка + вонкавы выгляд “лосяў” = выдатная сцэнічная карцінка…
А.С.: Так, за модай у гурце сачу я. За касцюмы таксама адказваю я. І робіцца гэта ўсё шчыра і ад сэрца. Напрыклад, бярэм нашую “марсіянскую” канцэпцыю. Ёсць песні, вобразы, пад якія і падбіраюцца адмысловыя касцюмы… Я ніколі не навязваю хлопцам сваё бачанне гурта на дадзены момант. Я раблю прапанову. І вось калі хлопцы гэта нармальна ўспрымаюць, калі гэта каціць на канцэртах, тады супер! Калі раптам я бачу, што хлопцы вагаюцца наконт той ці іншай ідэі, тады я ад яе адмаўляюся.
ЕРБ: IQ48 сцвярджаюць, што іграюць рок з саксафонам. Тым не менш, імідж “лосяў” і на сцэне і ў жыцці не надта падобны да іміджу сапраўдных рок-музыкаў…
А.Р.: Затое нашае жыццё падобнае да жыцця рок-музыкаў! (смяюцца)
А.С.: Існуюць адмысловыя прадзюсарскія штучкі. Тыя ж Бітлз не самі ўсё прыдумалі і не самі выбіліся ў “зоркі” на сваім таленце. З “зоркамі” працуе група людзей, якія выдумляюць імідж, нават даходзіць да таго, што адказваюць на пытанні журналістаў замест артыстаў… Усё гэта прадуманыя хады, але ў нас такога пакуль няма…
А.Р.: Мы на сцэне такія ж, як і ў жыцці: без пантоў і забабонаў. Калі мы выходзім адтапырвацца да людзей, мы хочам, каб яны адтапырваліся з намі. Мы з імі адно цэлае. Гэта для нас самае галоўнае…
К.К.: Аднак крыху гламуру не перашкодзіць…(рагочуць)
ЕРБ: “IQ48” для вас – мара, праца ці хобі?
А.Р.: Для мяне IQ48 - гэта самае ПЕРШАЕ!
ЕРБ: Наколькі ты сябе рэалізаваў у гэтым самым першым?
А.Р.: Пакуль яшчэ не настолькі, наколькі хацелася б. А хочацца на 100 адсоткаў. Але такога ніколі не будзе. Я лічу, што заўжды трэба быць незадаволеным сваёй працай, што ў мяне, у прынцыпе, атрымоўваецца… А ўвогуле, трэба рабіць, рабіць, рабіць, і наперад, наперад, наперад…
А.С.: Для мяне IQ48 – гэта праца і хобі! Калі складаўся прэс-рэліз да “Герояў”, трэба было адказаць на падобнае пытанне: што такое IQ48 і якія ў вашай камандзе адносіны паміж сабою?... IQ48 – гэта сям’я… Мы ўжо столькі ад’ездзілі разам, столькі жылі разам, што зрабіліся братамі і сястрой!
А.Р.: Мы не проста збіраемся на рэпетыцыях, граем канцэрты і разыходзімся кожны сваім шляхам… МЫ сябруем сем’ямі, ходзім адзін да аднаго ў госці, тусуемся каткамі сваімі. У нас ёсць фэны, якія тусуюцца заўсёды з намі, да іх мы таксама наведваемся ў госці…
ЕРБ: Паціху трэба падводзіць музычныя вынікі 2008-га года. Што станоўчага ці адмоўнага гурт IQ48 заўважыў у беларускім музычным жыцці ўвогуле?
А.Р.: Я нічога не заўважыў…
К.К.: Я быў на “Рок-школе”, пазнаёміўся з творчасцю маладых беларускіх гуртоў… Магу дакладна сказаць, што самы моцны малады беларускі гурт – “Голая манашка”! Гэта што да станоўчых тэндэнцый…
ЕРБ: “Голай манашцы”, між іншым, 10 гадоў! Яны нядаўна адыгралі канцэрт, прысвечаны гэтай даце! Яны старэйшыя за “IQ”!!!(рагочам) А дагэтуль чамусьці іх адносяць да маладых…
А.С.: Ужо не першы год развіццю беларускай музыкі бракуе мэнэджараў, якія не проста б займаліся гуртом у межах Беларусі, а прабівалі шляхі ў Еўропу… Не хапае гэтых выхадаў… І гэта адбываецца не таму, што Еўропе не патрэбная нашая музыка, ці там і так хапае сваіх музыкаў, а, калі шчыра, не дацягвае ўзровень беларускай музыкі да еўрапейскага. І гэта не мінус музыкаў, а мінус самой краіны… На вялікі жаль, у нас няма магчымасці пайсці на канцэрт вядучых сучасных еўрапейскіх гуртоў. Тым не менш, у Беларусі з’яўляюцца новыя, добрыя маладыя гурты, нават англамоўныя… Некаторыя з іх мне вельмі падабаюцца…
ЕРБ: Гурт IQ48 любіць выступаць у дуэце… Прыгадаем знакамітае “Выйсце” з Памідоравым, новую песню з гуртом “Джамбібум”… Я так разумею, дуэты працягваюцца, у чым змогуць упэўніцца прыхільнікі гурта на канцэрце-прэзентацыі новага альбому “Героі”, што адбудзецца неўзабаве. Наколькі можна, адкрывайце хутчэй сакрэцікі!!! Што там будзе на прэзентацыі?
А.С.: Ой, хачу сказаць, што яго не будзе на канцэрце, але мы вельмі хочам зрабіць з ім дуэт! Дзіма Вайцюшкевіч, калі ты нас чуеш, ДАВАЙ ЗРОБІМ ПЕСНЮ РАЗАМ! І Алег Хаменка таксама!!! Звычайна мы робім дуэтныя песні з людзьмі, з якімі вельмі сябруем. Яно неяк само па сабе атрымліваецца… А на прэзентацыю мы, зразумела, паклікалі АляксандраПамідорава, запрасілі Аляксандра Кулінковіча – ніхто яшчэ не чуў гэты дуэт, аднак скажу, што прагучыць кавер на адну з песень “Нейро Дюбеля”, будзе дуэт з Алесем Лютычам, які неаднаразова можна было пачуць на нашых канцэртах. Міхал Анемпадыстаў плануе зладзіць перфоманс…
ЕРБ: Улюбёная IQ48 тэма космасу, я так разумею, будзе закранутая на прэзентацыі?
А.С.: Вядома! Мы ж канцэптуальна клуб выбралі для прэзентацыі! Дызайн “Найт стара” вельмі нагадвае НЛА! Па клубе падчас канцэрту будуць хадзіць марсіяне. Стылістыка імпрэзы будзе таксама марсіянскай… Не назаўсёды яна застанецца. Скончыцца гэты перыяд , і далей будзе нешта новае. І чакаецца яшчэ адна неспадзяванка падчас прэзентацыі, але пра яе пакуль прамаўчу!
ЕРБ: Героі паводле гурта IQ48 ― хто гэта?
А.Р.: Для мяне героі – гэта героі вясны некаторага году, героямі ёсць беларускія музыкі, ім можна помнік паставіць за тое, што яны СТВАРАЮЦЬ у нашых умовах… А яшчэ героямі з’яўляюцца людзі, якія ходзяць на канцэрты. Наш альбом “Героі” – для іх!
ЕРБ: Слухачы Еўрарадыё чакаюць вашага запрашэння на марсіянскую прэзентацыю…
А.Р.: Сябры! Запрашаем вас на канцэрт-прэзентацыю нашага новага альбома “Героі”. Усё гэта адбудзецца ў клубе “Night star” а 18-й гадзіне 12-га снежня. Прыходзьце! Адтапырымся, пакалбасімся! Будзе файна!
Фота: www.generation.by, www.euroradio.fm
і з асабістага архіва гурта
…пра першы сэкс, другі альбом і ўдалы 2008 год…
ЕРБ: Амаль мінуў 2008 год. Што стала для гурта IQ48 музычнай падзеяй нумар адзін у гэтым годзе?Аляксандр Ракавец (А.Р): Для нас – выхад нашай новай плыты “Героі”…

Рок-каранацыя і канкурэнты…

“Затое нашае жыццё падобнае да жыцця рок-музыкаў!”
ЕРБ: IQ48 – модны гурт! Наколькі вы сочыце за модай? Як вашая музыка ўплывае на ваш імідж?
А.Р.: Я нашу чырвоныя стрынгі, па-першае, у Наташкі ліфон бяру паганяць… Ой, а калі шчыра, мы не імкнемся быць моднымі, граць эма, нью-метал… Ёсць такая фішка: мы робім песню, калі яна кранае, тады яна нашая! Калі нам спадабаўся твор першы раз, а другім разам не спадабаўся – мы яго перарабляем… Гэта наконт музычнага іміджу…
ЕРБ: Алёна, ты сочыш за іміджам гурта. Музыка + вонкавы выгляд “лосяў” = выдатная сцэнічная карцінка…
А.С.: Так, за модай у гурце сачу я. За касцюмы таксама адказваю я. І робіцца гэта ўсё шчыра і ад сэрца. Напрыклад, бярэм нашую “марсіянскую” канцэпцыю. Ёсць песні, вобразы, пад якія і падбіраюцца адмысловыя касцюмы… Я ніколі не навязваю хлопцам сваё бачанне гурта на дадзены момант. Я раблю прапанову. І вось калі хлопцы гэта нармальна ўспрымаюць, калі гэта каціць на канцэртах, тады супер! Калі раптам я бачу, што хлопцы вагаюцца наконт той ці іншай ідэі, тады я ад яе адмаўляюся.
ЕРБ: IQ48 сцвярджаюць, што іграюць рок з саксафонам. Тым не менш, імідж “лосяў” і на сцэне і ў жыцці не надта падобны да іміджу сапраўдных рок-музыкаў…
А.Р.: Затое нашае жыццё падобнае да жыцця рок-музыкаў! (смяюцца)
А.С.: Існуюць адмысловыя прадзюсарскія штучкі. Тыя ж Бітлз не самі ўсё прыдумалі і не самі выбіліся ў “зоркі” на сваім таленце. З “зоркамі” працуе група людзей, якія выдумляюць імідж, нават даходзіць да таго, што адказваюць на пытанні журналістаў замест артыстаў… Усё гэта прадуманыя хады, але ў нас такога пакуль няма…
А.Р.: Мы на сцэне такія ж, як і ў жыцці: без пантоў і забабонаў. Калі мы выходзім адтапырвацца да людзей, мы хочам, каб яны адтапырваліся з намі. Мы з імі адно цэлае. Гэта для нас самае галоўнае…
К.К.: Аднак крыху гламуру не перашкодзіць…(рагочуць)
IQ48 - гэта самае ПЕРШАЕ!
ЕРБ: “IQ48” для вас – мара, праца ці хобі?
А.Р.: Для мяне IQ48 - гэта самае ПЕРШАЕ!
ЕРБ: Наколькі ты сябе рэалізаваў у гэтым самым першым?
А.Р.: Пакуль яшчэ не настолькі, наколькі хацелася б. А хочацца на 100 адсоткаў. Але такога ніколі не будзе. Я лічу, што заўжды трэба быць незадаволеным сваёй працай, што ў мяне, у прынцыпе, атрымоўваецца… А ўвогуле, трэба рабіць, рабіць, рабіць, і наперад, наперад, наперад…
А.С.: Для мяне IQ48 – гэта праца і хобі! Калі складаўся прэс-рэліз да “Герояў”, трэба было адказаць на падобнае пытанне: што такое IQ48 і якія ў вашай камандзе адносіны паміж сабою?... IQ48 – гэта сям’я… Мы ўжо столькі ад’ездзілі разам, столькі жылі разам, што зрабіліся братамі і сястрой!
А.Р.: Мы не проста збіраемся на рэпетыцыях, граем канцэрты і разыходзімся кожны сваім шляхам… МЫ сябруем сем’ямі, ходзім адзін да аднаго ў госці, тусуемся каткамі сваімі. У нас ёсць фэны, якія тусуюцца заўсёды з намі, да іх мы таксама наведваемся ў госці…
“…самы моцны малады беларускі гурт – “Голая манашка”!”
ЕРБ: Паціху трэба падводзіць музычныя вынікі 2008-га года. Што станоўчага ці адмоўнага гурт IQ48 заўважыў у беларускім музычным жыцці ўвогуле?
А.Р.: Я нічога не заўважыў…
К.К.: Я быў на “Рок-школе”, пазнаёміўся з творчасцю маладых беларускіх гуртоў… Магу дакладна сказаць, што самы моцны малады беларускі гурт – “Голая манашка”! Гэта што да станоўчых тэндэнцый…
ЕРБ: “Голай манашцы”, між іншым, 10 гадоў! Яны нядаўна адыгралі канцэрт, прысвечаны гэтай даце! Яны старэйшыя за “IQ”!!!(рагочам) А дагэтуль чамусьці іх адносяць да маладых…
А.С.: Ужо не першы год развіццю беларускай музыкі бракуе мэнэджараў, якія не проста б займаліся гуртом у межах Беларусі, а прабівалі шляхі ў Еўропу… Не хапае гэтых выхадаў… І гэта адбываецца не таму, што Еўропе не патрэбная нашая музыка, ці там і так хапае сваіх музыкаў, а, калі шчыра, не дацягвае ўзровень беларускай музыкі да еўрапейскага. І гэта не мінус музыкаў, а мінус самой краіны… На вялікі жаль, у нас няма магчымасці пайсці на канцэрт вядучых сучасных еўрапейскіх гуртоў. Тым не менш, у Беларусі з’яўляюцца новыя, добрыя маладыя гурты, нават англамоўныя… Некаторыя з іх мне вельмі падабаюцца…
Пра дуэты і сюрпрызікі на будучай прэзентацыі…
ЕРБ: Гурт IQ48 любіць выступаць у дуэце… Прыгадаем знакамітае “Выйсце” з Памідоравым, новую песню з гуртом “Джамбібум”… Я так разумею, дуэты працягваюцца, у чым змогуць упэўніцца прыхільнікі гурта на канцэрце-прэзентацыі новага альбому “Героі”, што адбудзецца неўзабаве. Наколькі можна, адкрывайце хутчэй сакрэцікі!!! Што там будзе на прэзентацыі?
А.С.: Ой, хачу сказаць, што яго не будзе на канцэрце, але мы вельмі хочам зрабіць з ім дуэт! Дзіма Вайцюшкевіч, калі ты нас чуеш, ДАВАЙ ЗРОБІМ ПЕСНЮ РАЗАМ! І Алег Хаменка таксама!!! Звычайна мы робім дуэтныя песні з людзьмі, з якімі вельмі сябруем. Яно неяк само па сабе атрымліваецца… А на прэзентацыю мы, зразумела, паклікалі АляксандраПамідорава, запрасілі Аляксандра Кулінковіча – ніхто яшчэ не чуў гэты дуэт, аднак скажу, што прагучыць кавер на адну з песень “Нейро Дюбеля”, будзе дуэт з Алесем Лютычам, які неаднаразова можна было пачуць на нашых канцэртах. Міхал Анемпадыстаў плануе зладзіць перфоманс…
ЕРБ: Улюбёная IQ48 тэма космасу, я так разумею, будзе закранутая на прэзентацыі?
А.С.: Вядома! Мы ж канцэптуальна клуб выбралі для прэзентацыі! Дызайн “Найт стара” вельмі нагадвае НЛА! Па клубе падчас канцэрту будуць хадзіць марсіяне. Стылістыка імпрэзы будзе таксама марсіянскай… Не назаўсёды яна застанецца. Скончыцца гэты перыяд , і далей будзе нешта новае. І чакаецца яшчэ адна неспадзяванка падчас прэзентацыі, але пра яе пакуль прамаўчу!
Героі…