Іракцы заплацілі 84 тысячы еўра, каб трапіць з Беларусі ў Еўрасаюз
Раніцай 8 траўня ў Германіі паліцыянты затрымалі 9 грамадзян Ірака. Гэта была сям'я з чатырох дарослых, дваіх падлеткаў і траіх дзяцей.
Выявілася, што ўсе яны незаконна трапілі на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. За перавозку яны заплацілі 84 тысячы еўра.
Пры іракцах не было ніякіх дакументаў. Нелегальныя мігранты расказалі, што пашпарты адабралі кантрабандысты ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.