Іран гатовы аказаць дапамогу Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС

Улічваючы сяброўскія адносіны двух краін, можна гаварыць аб прынцыповай гатоўнасці Ірана аказаць дапамогу Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС.
Аб гэтым сёння заявіў амбасадар Ірана ў Беларусі Абдальхамід Фекры на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, дапамога можа быць аказаная ва ўсіх сферах: у фінансаванні, навучанні беларускіх спецыялістаў, абмен досведам, усталяванне абсталявання або навучанне працы на ім.

Дыпламат адзначыў, што падтрымка іранскага боку магчымая пры ўмове, калі беларускі бок афіцыйна яе запытае, а ў Ірана будзе магчымасць яе аказаць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі