Iron Maiden зайграюць на фестывале Sziget

У “нулявы” дзень на Сігеце будзе металюжная тусоўка — арганізатары запрасілі на галоўную пляцоўку сусветна вядомых металістаў Iron Maiden. Гурт ужо афіцыйна пацвердзіў свой удзел. Iron Maiden зараз зноходзяцца ў сусветным туры, які мае назву “SOMEWHERE BACK IN TIME”. Тур распачаўся зусім нядаўна — 1 лютага — у індыйскім горадзе Мумбаі. Усяго тур будзе складацца з трох секцый. Першая скончыцца праз 45 дзён, падчас яе гурт збіраецца абляцець літаральна вакол свету. Другая пачнецца ў сярэдзіне траўня і ахопіць Паўночную Амерыку. А трэцяя секцыя будзе прысвечана еўрапейскім фестывалям.

На фестывале Sziget — адным з найбуйнейшых еўрапейскіх фэстаў, які штогод праходзіць на рачной выспе ў цэнтры Будапешту — Iron Maiden зайграе 12 жніўня.

Вось што кажа заснавальнік гурта бас-гітарыст Стыў Харыс пра сталіцу Венгрыі: “Нам заўсёды так прыемна прыязджаць ў Будапешт, гэта такі прыгожы горад! Ён заўсёды нагадвае нам пра самы першы тур, які быў у Iron Maіden”.

Цікава, што ў гэты ж час з гастролямі, але па Рассіі, вандруе першы вакаліст гурта Пол Ды'Ано. У сённяшняй канцэртнай праграмме Пола — 9 песень з рэпертуару Iron Maiden пачатку 80-х.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі