Ірына Абельская зноў узначаліла Лечкамісію

Ірына Абельская ў панядзелак была прызначаная галоўным лекарам “Рэспубліканскай бальніцы” Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на даведачную гэтай установы.
Апошнімі днямі хадзілі размовы, што Абельская можа ўзначаліць цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах.

Тым не менш, на месца акадэміка Іосіфа Залуцкага паставілі Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага ўзначальваў Лечкамісію.

Абельская ўжо кіравала Лечкамісіяй, але была звольненая ў красавіку 2007 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі