Ірына Халіп “знайшлася” ў ізалятары КДБ
Бацьку журналісткі Ірыны Халіп паведамілі пра яе месцазнаходжанне. Следчы КДБ Міронаў паведаміў Уладзіміру Халіпу, што Ірына затрыманая на трое сутак і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. “Пры гэтым следчы адмовіўся паведамляць нейкія падрабязнасці да той пары, пакуль інтарэсы затрыманай не будзе прадстаўляць адвакат”, — распавёў Халіп БелаПАН.