Ірыну Экпа-Ума мусяць вызваліць у бліжэйшыя дні

Беларускую грамадзянку Ірыну Экпа-Ума, скрадзеную 5 траўня ў Нігерыі, мусяць вызваліць у бліжэйшыя дні.
Пра гэта стала вядома пасля перамоваў расійскіх дыпламатаў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў нігерыйскага горада Порт-Харкарта. Нагадаем, у Нігерыі няма беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, таму высвятленнем лёсу Ірыны Экпа-Ума займаецца амбасада Расіі ў Лагасе.

Паліцыянты сцвярджаюць, што выкрадальнікі выходзяць на сувязь у аднабаковым парадку. Яны тэлефануюць з розных мабільных тэлефонаў, таму іх месцазнаходжанне ўстанавіць праваахоўнікі пакуль не могуць.

Выкрадальнікі паведамілі, што захапілі беларуску выпадкова. Паліцыя, аднак, не паведамляе расійскім дыпламатам, якім чынам яны здолеюць вызваліць Ірыну Экпа-Ума і ці будзе заплачаны за яе запатрабаваны выкуп у 1,2 мільёны долараў.


www.belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі