Ісландыя хоча адклікаць заяўку на сяброўства ў Еўрасаюзе
Гэта ўжо другая спроба ўрада. Папярэдні раз намеры ўрада выклікалі пратэсты грамадскасці.
Ісландыя хоча адклікаць заяўку на сяброўства ў Еўрасаюзе. З адпаведнай заявай выступіў прэм'ер-міністр Сігмюндзюр Давід Гюнлейгсан, піша РБК.
Гэта другая спроба ўрада ўзняць пытанне сяброўства ў Еўрасаюзе. Папярэдняя спроба выклікала пратэсты грамадскасці і заклікі да рэферэндуму.
Заяўка на ўваходжанне Ісландыі ў ЕС была пададзеная на фоне фінансавага крызісу ў ліпені 2009 года. Еўракамісія на просьбу Ісландыі ў лютым 2010 года адказала станоўча, афіцыйныя перамовы пачаліся ў ліпені таго ж года.
Аднак перамовы затармазіліся пасля выбараў у красавіку 2013 года. Тады да ўлады прыйшлі цэнтрысцкая Партыя прагрэсу Гюнлейгсана і кансерватыўная Партыя незалежнасці.
Фота — tsn.ua