Іспанія хоча змяніць гадзінную зону

Такім чынам, можа быць перагледжанае рашэнне, прынятае генералам Франсіска Франка ў часы Другой сусветнай вайны аб сінхранізацыі часу з нацысцкай Нямеччынай, інфармуе ВВС.



У справаздачы, прадстаўленай на разгляд дэпутатаў парламента, гаворыцца, што існуючы парадак супярэчыць прыродным цыклам чаргавання дня і ночы ў краіне, размешчанай на заходняй акраіне Еўропы.



Адмова ад натуральнай гадзіннай зоны цягам 71 года прывяла да таго, што іспанцы меней спяць, пазней ядуць і адстаюць у эканамічнай эфектыўнасці, сцвярджаюць аўтары справаздачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі