Іспанскі прэм’ер заклікаў спыніць “сепаратысцкі хаос” у Каталоніі

Іспанскі прэм’ер заклікаў спыніць “сепаратысцкі хаос” у Каталоніі

Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой прыбыў у Каталонію. Гэта першы візіт пасля ўвядзення ў аўтаномным рэгіёне наўпроставага кіравання Мадрыда. Рахой вырашыў падтрымаць такім чынам праціўнікаў аддзялення рэгіёну, перадае ВВС.

У Барселоне Рахой выступіў на перадвыбарчым мітынгу свайго аднапартыйца Ксаўера Гарсіі Альбіёля, кіраўніка фракцыі кансерватыўнай Народнай партыі ў каталонскім парламенце. Новыя парламенцкія выбары пройдуць у рэгіёне 21 снежня.

Іспанскі прэм’ер заклікаў “маўклівую большасць” прыйсці на выбары, каб “аднавіць дэмакратыю”. Ён таксама выказаў спадзеў, што гэтыя выбары дапамогуць спыніць “сепаратысцкі хаос”.

Напярэдадні ў Барселоне прайшоў мітынг супраць затрымання каталонскіх палітыкаў, якія выступаюць за незалежнасць. Паводле звестак паліцыі, на акцыю выйшла каля 750 тысяч чалавек.

На сёння пад арыштам знаходзіцца былы прэм’ер Каталоніі Карлес Пучдэмон і яшчэ восем міністраў з ураду гэтага рэгіёну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі