ISW: Расія перасоўвае асабовы склад у Беларусь для трэніровак, а не нападу

Расійская тэхніка ў Беларусі / Міністэрства абароны РБ
Расійская тэхніка ў Беларусі / Міністэрства абароны РБ

Яшчэ адзін напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі малаімаверна, цытуе РБК аналітыка амерыканскага Інстытута вывучэння вайны Кацярыну Сцепаненка.

"На думку ISW, малаімаверна, што Беларусь ці расійскія войскі з Беларусі паўтораць спробу наступу на Кіеў, Валынь ці іншыя рэгіёны. Простае таму, што ў іх недастаткова тэхнікі ў рэгіёне", — кажа Сцепаненка.

У Інстытуце мяркуюць, што расіяне перасоўваюць свой асабовы склад у Беларусь хутчэй для таго, каб трэнераваць яго, а не для таго, каб адправіць у наступ.

"Мы бачылі мноства паведамленняў пра тое, што беларуская вайсковая тэхніка перасоўваецца ў Расію. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што яны не раскансервуюць гэтую тэхніку, каб атакаваць Украіну з поўначы, а транспартуюць яе для ўмацавання існых расійскіх пазіцый ва Украіне", — кажа Степепаненко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі