ISW: Украінскія войскі ствараюць умовы для адыходу з Бахмута

Украінскія войскі ў Бахмуце / Суспільне
Украінскія войскі ў Бахмуце / Суспільне

Інстытут вывучэння вайны (ISW) заўважае, што ўкраінскія войскі ствараюць умовы для адводу баявых часцей з Бахмута. Яны збіраюцца пакінуць разбураны горад арганізавана і кантралюема, гаворыцца ў справаздачы ISW за 4 сакавіка.

Украінцы разбурылі два крытычна важныя масты ў раёне Бахмута — адзін праз раку Бахмутоўка на паўночным усходзе Бахмута і адзін уздоўж трасы Хромава — Бахмут на захад ад Бахмута. Гэта сведчыць пра тое, што ўкраінскія войскі спрабуюць перашкодзіць перамяшчэнням расіян ва ўсходнім Бахмуце і абмежаваць патэнцыйныя шляхі выхаду акупантаў з Бахмута на захад.

Расіяне спрабуюць узяць Бахмут з траўня 2022 года, несучы вялізныя страты. У расійскай прапагандзе горад параўноўвалі са Сталінградам.

Раней дарадца прэзідэнта Украіны Аляксандр Раднянскі заяўляў, што пры неабходнасці ўкраінскія сілы могуць пакінуць пазіцыі ў Бахмуце.

ISW: Украинские войска создают условия для отхода из Бахмута
Справаздача ISW за 4 сакавіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі