Італьянцаў запрашаюць будаваць беларускія дарогі
Міністэрства транспарту і камунікацый РБ праз амбасадара Італіі прапанавала італьянскім кампаніям інвеставаць у дарожную інфраструктуру Беларусі. Пра сустрэчу міністра і амбасадара паведаміла прэс-служба міністэрства.
Міністр Іван Шчэрба расказаў амбасадару Арнальда Абэці пра планы будаўніцтва чатырохпалосных аўтамабільных дарог з Мінска ў абласныя цэнтры і пра іншыя буйныя дарожныя праекты.
"Мы гатовыя супрацоўнічаць як па прыцягненні крэдытаў замежных банкаў, гэтак і па будаўніцтве, эксплуатацыі і ўтрыманні дарог на умовах канцэсіі", — заявіў Шчэрба.