Італьянскі педафіл асуджаны за згвалтаванне беларускай дзяўчынкі
У турме ён правядзе 6 гадоў.
Італьянец згвалціў 7-гадовую беларускую дзяўчынку з Чарнобыльскай зоны. Яна прыбыла ў Італію з групай дзяцей для аднаўлення здароўя. Пра мужчыну вядома толькі, што ён пражываў у мястэчку Арэзе, правінцыі Мілана. Пра гэта паведамляе “Новый Регион”.
Педафіл не толькі паздзекаваўся з безабароннага дзіця, але і зняў усё на відэакамеру. Гвалтаўнік быў арыштаваны 5 кастрычніка 2012 года за тое, што схаванай камерай здымаў у гандлёвым цэнтры інтымныя часткі цела непаўналетніх. У ходзе ператрусу ў яго жытле былі выяўленыя 166 фотаздымкаў і ролікаў педапарнаграфічнага зместу.
На канфіскаваных відэароліках была ідэнтыфікаваная 7-гадовая беларуская дзяўчынка, якая прыязджала ў Італію па праграме “Дзеці Чарнобыля”.
Аднак згодна з высновамі папярэдняга следства на відэаздымках прысутнічае таксама яшчэ адзін эпізод гвалту, здзейсненага іншым педафілам ў дачыненні да іншай беларускай дзяўчынкі з Чарнобыльскай зоны.
Суддзя Стэфанія Донадэа асудзіла педафіла да 6 гадоў турэмнага зняволення па факце згвалтавання непаўналетняй і вырабе матэрыялаў педапарнаграфічнага характару.