Італьянскія СМІ: Берлусконі і Лукашэнка падпішуць тры пагадненні
Падчас візіту Берлусконі Італія і Беларусь падпішуць тры пагадненні. Яны будуць тычыцца эканамічнай, культурнай і ветэрынарнай сферы, паведамляе Італьянская асацыяцыя журналістаў. Сільвіё Берлусконі лічыць, што дзякуючы гэтаму візіту для абедзвюх краін адкрыюцца шырокія сферы для супрацоўніцтва. У прыватнасці, прамысловая кангламерацыя "Фінмеканіка", самая вялікая індустрыйная група ў Італіі ў сферы высокіх тэхналогій, гатовая падпісаць мемарандум аб намеры ў сферы высокіх тэхналогій, а таксама зацікаўленая інвеставаць у энэргетычны і транспартны сектары Беларусі.
Як адзначаюць італьянскія выданні, Беларусь імкнецца палепшыць адносіны з Еўропай, і Берлусконі спрыяе ў гэтым. Са свайго боку, ён будзе прасіць Лукашэнку павялічыць эканамічнае супрацоўніцтва і прадаставіць большыя магчымасці італьянскім прадпрымальнікам.
Візіт італьянскага прэм'ер-міністра — першы візіт старшыні ўрада краіны ЕС у Беларусь за апошнія 15 гадоў. Апрача сустрэчы з Лукашэнкам, Берлусконі сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Сідорскім і міністрам замежных справаў Мартынавым.
"Мне здаецца даволі падазроным гэтая ўсходняя камандзіроўка нашага прэм'ер-міністра. Апрача сустрэчы з Пуцінам, пра якую мы яшчэ шмат чаго не ведаем, пасля выправіўся з візітам у Саудаўскую Аравію да свайго калегі Тарака Бэн Амара, затым сустрэўся з лідэрам Туркменістану, а цяпер — у Беларусь", — сказала віцэ-прэзідэнт Сената Эма Боніна.
Італьянская няўрадавая арганізацыя Радыкальная партыя папрасіла Берлусконі знайсці час, каб сустрэцца з беларускімі дысідэнтамі і прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый, а таксама заклікаць беларускі ўрад увесці мараторый на смяротнае пакаранне.