Ізраіль спыняе экстраную рэпатрыяцыю для эмігрантаў з Беларусі і Расіі

Ізраіль спыняе экстраную рэпатрыяцыю для беларусаў і расіян / pixabay.com
Ізраіль спыняе экстраную рэпатрыяцыю для беларусаў і расіян / pixabay.com

У Ізраілі спыняецца экстраная рэпатрыяцыя для грамадзян Беларусі і Расіі, калі яны прыехалі пасля 15 красавіка, перадае Бі-Бі-Сі. Пры гэтым для грамадзян Украіны парадак экстранай рэпатрыяцыі пакуль застаецца ранейшым.

Тыя, хто прыбыў у Ізраіль да 15 красавіка і пачаў працэс рэпатрыяцыі, абавязаныя завяршыць яго да 15 чэрвеня. Калі яны не паспеюць, дык будуць працягваць афармленне ў звычайным парадку праз МУС.

Цэнтры экстранай рэпатрыяцыі ўзніклі ў Ізраілі пасля пачатку вайны. Яны істотна спрашчалі працэдуру. Але цяпер беларусы і расіяне, якія прыедуць у Ізраіль пасля 15 красавіка, не змогуць скарыстацца паслугамі гэтых цэнтраў.

Новыя мігранты будуць атрымліваць грамадзянства паводле стандартнай працэдуры. Яна займае ад некалькіх месяцаў да года.

Паведамляецца, што за 2022 год у Ізраіль рэпатрыявалася больш за 70 тысяч чалавек. Гэта ў два разы больш, чым у 2021-м. Рэпатрыяцыя 2022 года ў Ізраіль стала самай вялікай за апошнія два дзесяцігоддзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі