Ізраіль устрымліваецца ад перамоваў з Газай
Такая пазіцыя была выказаная за некалькі гадзінаў да аднаўлення дыпламатычных кантактаў у Каіры.
Прэм’ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіна ўстрымаецца ад удзелу ў тупіковых перамовах аб новым перамір’і да таго часу, пакуль палесцінскія экстрэмісты не спыняць ракетныя абстрэлы Ізраілю.
Раней палесцінская дэлегацыя пагражала сысці з перамоваў, калі ад іх адмовяцца ізраільцяне.
Папярэдняе перамір’е ў сектары Газа завяршылася ў пятніцу, пасля чаго Ізраіль аднавіў авіяўдары па ракетных устаноўках у сектары. У нядзелю ў Газе, паводле звестак палесцінскіх уладаў, загінулі тры чалавекі, у тым ліку падлетак і жанчына, перадае ВВС.