Ізраіль збіраецца максімальна спрасціць працэдуру выдачы візаў беларусам

Пасольства Ізраіля збіраецца максімальна спрасціць працэдуру выдачы візаў для грамадзян Беларусі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Як заявіў на сённяшняй сустрэчы з журналістамі пасол Ізраіля ў нашай краіне Эдуард Шапіра, такія крокі ізраільскі бок робіць з мэтай развіцця двухбаковых адносінаў у сферы турызму. Гэта адзін з асноўных кірункаў узаемнага супрацоўніцтва. Пры гэтым кіраўнік дыпмісіі выказаў надзею, што паміж двюма краінамі неўзабаве будуць адменены консульскія зборы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі