Ізраільцянін падараваў беларускай вясковай школе камп’ютэрны клас

Сёння грамадзянін Ізраіля Аўнер Янай, які жыве ў ЗША, падарыў Ленінскай сярэдняй школе Жыткавіцкага раёна абсталяванне для камп'ютарнага класа на 20 мільёнаў рублёў.
Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларуусі Бэла Велікоўская. Паводле яе слоў, на пачатку XX стагоддзя выхадзец з вёскі Ленін Аўнер Голуб эміграваў у Палесціну, і праз стагоддзе яго праўнук Аўнер Янай, названы ў гонар прадзеда, прыехаў на радзіму продка.

Паездка адбылася ўвосень 2007 года пры спрыянні Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання — яно дапамагае наладжваць кантакты з выхадцамі з Беларусі, якія цяпер жывуць у краінах далёкага замежжа. Дарэчы, гэтай вясною Янай плануе наведаць Беларусь разам са сваімі бацькамі, якія жывуць у Ізраілі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі