Ізраільцянін з сябрам пагражалі забойствам жыхару Віцебска
У Віцебску затрымалі грамадзяніна Ізраіля. Разам з сябрам-беларусам ён вымагаў у непрацуючага віцябляніна тры тысячы долараў. Вымагальнікі пагражалі забіць небараку, калі ён не заплоціць гэтую суму. Ён вымушаны быў заплаціць. Аднак супрацоўнікі упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю затрымалі вымагальнікаў. Распачата крымінальная справа.