Ізраільскія ўлады дазволілі эвакуяваць 12 грамадзян Расіі

Ізраільскія ўлады далі дазвол на эвакуацыю з сектара Газа трох сем'яў расійскіх грамадзян. Агулам 19 чэрвеня з гарачай кропкі эвакуявана 12 чалавек. Двум сем'ям дазволена эвакуявацца поўнасцю, яшчэ ў адной дазвол не атрымаў муж-палестынец.  Расійскія дыпламаты гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць, але і не аспрэчваюць.

Нагадаем, сёння Ізраіль адчыніў кантрольна-прапускны пункт “Эрэз” на мяжы з Палестынай для пропуску расійскіх грамадзян з сектара Газа. Іх будуць вывозіць у Іярданію, а адтуль на самалётах МНС даставяць у Маскву.

У спісах на эвакуацыю лічацца больш за 300 грамадзян Расіі, Беларусі, Малдовы, Казахстана і Ўкраіны. Большасць з іх – жанчыны, якія выйшлі замуж за палестынцаў, і іх дзеці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі