Каардынатар БХД адседзеў 10 сутак у антысанітарных умовах

Сёння пасля дзесяці сутак арышту выйшаў на волю гомельскі каардынатар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі, паведамляе Радыё Свабода. Ён апавёў, што гэтыя 10 сутак правёў у ізалятары пры Петрыкаўскім райаддзеле міліцыі ў антысанітарных умовах. У маленькай камеры сядзела разам чатыры чалавекі і ў іх не было магчымасці хоць адзін раз прыняць душ. Нагадаем, што 24 верасня старшыня Петрыкаўскага раённага суда Сяргей Багінскі пакараў Кастуся Жукоўскага 10 суткамі арышту. 5 суткамі нібыта за лаянку ў грамадскім месцы і 5 — за супраціў міліцыі. Супраць актывіста сведчылі гомельскія міліцыянты Грамкоў і Аўчыннікаў, якія акурат і спрычыніліся да яго збіцця актывіста 17 верасня на фэсьце «Покліч Палесся» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну.

Спадар Жукоўскі трапіў у Петрыкаўскую раённую лякарню, адкуль яго праз двое з паловай сутак дачасна выпісалі, і пасля чаго ён працягваў лекавацца амбулаторна ў Гомелі. У актывіста зафіксаваны сіняк на цемячна-патылічнай частцы галавы, вывіх правай рукі і моцны ўдар груднога аддзелу пазваночніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі