Каардынатар ініцыятыўнай групы Някляева падае ў суд на ВНУ
Адлічаны на гэтым тыдні студэнт 5 курса МГЭІ і каардынатар ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева Ўладзімір Кумец падае скаргу ў Міністэрства адукацыі Беларусі і пазоў у суд паводле факту службовага падлогу з боку супрацоўнікаў ВНУ, паведамляе Радыё Свабода.
Кумец падкрэсліў, што сведкамі па справе незаконнага заніжэння яго ацэнкі па замежнай мове гатовыя выступіць як яго аднакурснікі, так і самі выкладчыкі.
Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Ўладзіміра Кумца, Ўладзіміра Някляева з адміністрацыяй інстытуту. Падчас гэтай сустрэчы заснавальнік інстытуту Аляксандар Алпееў паабяцаў аднавіць былога студэнта.