Каардынатар руху "За Свабоду!": мой суд будзе насіць "стратэгічны характар"
Гомельскі абласны каардынатар руху "За Свабоду!" Пётр Кузняцоў накіраваў у суд пазоў па адмове ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы. Ён заяўляе, што гэты судовы працэс будзе насіць "стратэгічны характар",
паколькі звяртаецца ўвага на шэраг супярэчнасцяў паміж палажэннямі
Выбарчага кодэксу, Канстытуцыяй Беларусі і міжнародным палажэннем аб
правах чалавека, падпісаным і ратыфікаваным нашай краінай, адзначае сайт
odsgomel.org.
Пётр Кузняцоў спадзяецца, што гомельскі суд прапануе Канстытуцыйнаму суду праверыць Выбарчы кодэкс на адпаведнасць асноўнаму закону Беларусі.
Пётр Кузняцоў спадзяецца, што гомельскі суд прапануе Канстытуцыйнаму суду праверыць Выбарчы кодэкс на адпаведнасць асноўнаму закону Беларусі.