Каб выкрыць злачынцу, пінскія міліцыянты скарысталі “Паліграф”

Акумулятары і газавыя балоны былі скрадзеныя з асфальтаўкладчыкаў, якія на час выхадных, былі пакінутыя каля вёскі Сошна Пінскага раёна. З-за гэтага працы па аднаўленню дарожнага палатна спыніліся на некалькі дзён.
На заяву дарожных будаўнікоў хутка адрэагавалі міліцыянты. Праз два дні злодзей быў выкрыты. Ім аказаўся раней судзімы жыхар суседняй вёскі. Цікава, што міліцыянты, каб “раскалоць” прахвоста, паказалі яму дэтэктар хлусні “Паліграф”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі