Каб здаць TOEFL, GRE і SAT, трэба ехаць у суседнія краіны
Каб здаць іспыты па англійскай мове па сістэме TOEFL, GRE і SAT, трэба ехаць у Польшчу, Расію ці Украіну. Вышэйзгаданыя тэсты праводзіла ў Беларусі адзіная ўпаўнаважаная на гэта арганізацыя – Амерыканскі адукацыйна-даследчы цэнтр (American Center for Education and Research). І вось цэнтр паінфармаваў пра сваё закрыццё ад 28 траўня на сваім сайце http://www.amcenter.by. У размове “Еўрадыё” прадстаўніца Цэнтру сказала:
Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца”.
Еўрарадыё: “Ці праўда, што вы адзіныя ў Беларусі мелі права прымаць гэтыя тры тэсты - TOEFL, GRE і SAT?”
Прадстаўніца ACER: “Так, была такая сітуацыя, так”.
Еўрарадыё: “І цяпер, каб здаць тэсты, трэба выехаць у суседнія краіны?”
Прадстаўніца ACER: “У бліжэйшы час так, але ACER будзе спрабаваць вырашыць гэтую сітуацыю ў Беларусі”.
Вывучыць англійскую мову ў яе брытанскім і амерыканскім варыянце ў Беларусі можна на любых прыстойных моўных курсах, падрыхтавацца да тэсту таксама. А вось потым трэба пакаваць валізкі, сядаць у цягнік, аўтобус ці самалёт і ехаць здаваць тэст хоць бы ў правінцыю суседніх краінаў – у Смаленскі гуманітарны ўніверсітэт, напрыклад. У Расію ці ва Украіну візы не патрабуецца. Але за тэст заплаціць мусіш. Калі ж тэст ня здаў, трэба спрабаваць яшчэ і яшчэ – а гэта значыць, што паездкі па сэртыфікат ведаў абыдуцца беларусу ў немалую суму.
Даведка “Еўрарадыё” :
TOEFL (Test of English as a Foreign Language) – гэта стандартызаваны іспыт па англійскай мове, распрацаваны дзеля таго, каб выявіць узровень валодання англійскай і прадставіць яго ў пунктах. Мае засведчыць, што вы ня толькі разумееце, што вам гавораць, але і паспяхова пішаце, не парушаючы асноўныя граматычныя правілы, а таксама разважаеце па- англійску. Тэст каштуе 100 долараў ЗША, а ягоныя вынікі сапраўдныя на двухгадовы тэрмін. Праз два гады тэсты трэба здаваць ізноў. Вынікі тэсту абавязковыя, калі вы захочаце навучацца па-англійску або працаваць на добрай працы на Захадзе (ліцэнзіі выдаюцца толькі ў адпаведнасьці з вынікамі тэсту).
Цяпер тэст праводзіцца больш чым у 300 цэнтрах па ўсім свеце.
Паводле adukacyja.info